Geležinis vilkas

«Крывіцкая ідэнтычнасць» развілася пры падтрымцы літоўцаў



Літаратар нагадвае, што альтэрнатыўную «крывіцкую» ідэнтычнасць Ластоўскі развіваў пры падтрымцы літоўцаў.

Літаратар Канстанцін Касяк задаецца пытаннем «Чаму Власт вярнуўся ў БССР?»:

Няпоўныя сем гадоў, якія Власт правёў у міжваеннай Літве, падаюцца найбольш яскравым перыядам ягонай біяграфіі. Міжваенная Літва часоў Власта ў прынцыпе лаяльна ставілася да беларусаў, часам дапамагаючы ім нават у развіцці культурных, грамадскіх, дзяржаўніцкіх ініцыятыў. І за гэта, пэўна, ім варта ўсё ж падзякаваць.

Калі ў снежні 1926 года ў выніку перавароту да ўлады прыйшлі літоўскія нацыяналісты, Власту абрэзалі ўсе мажлівасці для далейшага развіцця, рабіць у гэтай краіне яму было ўжо няма чаго. Новыя ўлады не былі зацікаўленыя ў развіцці незапатрабаванай беларускай ідэнтычнасці, яны імкнуліся найперш развіваць сваю нацыянальную культуру. Менавіта таму вясной 1927 года Ластоўскі выехаў з Коўна ў Мінск.

На жаль, у сучаснай нацыяналістычнай і патрыятычнай рыторыцы нашы літоўскія суседзі фігуруюць выключна, як ворагі. На летувісаў павесілі многія беды і няшчасці, якія выпалі на долю беларускага народа цягам апошняга стагоддзя. Як і 90 гадоў таму, асноўная праблема беларушчыны – хранічная залежнасць ад знешніх абставін.

Нагадаем, што ў часопісе «Крывіч», які Ластоўскі выдаваў у Коўне, не было ні пра «нашую Вільню», ні пра «скрадзеную спадчыну». На такое маглі прэтэндаваць хіба што нашчадкі вялікалітоўскай шляхты, але яны, у асобе прадстаўнікоў дарэвалюцыйнага руху «краёўцаў» якраз з вялікім разуменнем ставіліся да новалітоўскага нацыянальнага руху.

Навачасная Літва Ластоўскаму дала не толькі магчымасць развіваць арыгінальны ідэйна-культурны праект, але трохі раней — і жонку, слынную літоўскую пісьменніцу Марыю Іванаўскайце. Сын Властавай дачкі Стасі — Рымантас Матуліс — у 1990-м нават стаў на чале адраджэння даваеннай патрыятычнай партыі.

Нельга не адзначыць і паралелі з сучаснасцю — выданне «новакрыўскага» часопіса «Druvis» у 2005-м годзе падтрымала літоўская амбасада. А значыць, закладзеная Ластоўскім «праграма» працягвае дзейнічаць і яе ўжо не выцкуеш.

svajksta.by

Re: Я не самотны, я кнігу маю. 3 друкарні пана Марціна Кух
Была пару гадоў таму выстава http://www.nlb.by/portal/page/portal/index/content?lang=ru&classId=960431FE63044B739F468EE34F99F6AF
Але гэта трэба падымаць на больш вышэйшым ўзроўні - наладзіць перыядычнае выданне, якое б апісвала беларуска-літоўскія адносіны у першай палове ХХ ст.
Re: Я не самотны, я кнігу маю. 3 друкарні пана Марціна Кух
Цікава, ці ёсць да гэтага цікавасць у беларускага грамадства? Бо асабіста я бачу са сваёй калакольні толькі простыя канструкцыі: "летувісы скралі", "Вільня наша" і г.д. То бок шырокай грамадзе, здаецца, прасцей прымаць такія рэчы, чым нейкія больш глыбокія і безумоўна цікавыя рэчы.
Re: Я не самотны, я кнігу маю. 3 друкарні пана Марціна Кух
Можна зрабіць правакацыйны перфаманс, як у свой час зрабіў Ермаловіч - каб ўзнікла цікаўнасць да гэтай тэмы і да яе падцягнуліся сапраўдныя даследчыкі.

Па мне пазіцыя "ліетувісы скралі" чымсці нагадвае расійскае - "жыжы віноваты!". Навошта прызнаваць за сабой віну, калі лепш зваліць на проіскі ворагаў.