Постмадэрнізм

Крэскі жыцця #8



У лютаўскім нумары часопіса “Маладосць” мой тэкст пра свішоты з малюнкамі ў маладнякоўскім стылі, якія рабіў Павал Гуткоўскі. І агулам пра нашыя 1920-я гады, якія цяпер незаслужана забытыя. Як па мне, то тагачасная эстэтыка вартая папулярызацыі – яна досыць арыгінальная і аўтэнтычная, ёсць у ёй нешта магічнае, што спалучае сівую старасвеччыну і рэвалюцыйнасць. І вось гэтага нам акурат і не хапае – пераемнасці традыцый.

Абноўлена: ад 10 сакавіка ён даступны на сайце "Звязды".
  • Current Music: Адвеку мы спалі–Беларуская марсельеза