Постмадэрнізм

Крэскі жыцця #7



Першы ў гэтым годзе нумар часопіса "Маладосць" мае шмат цікавых матэрыялаў пад сваёй вокладкай, у тым ліку і мой тэкст. Гэтым разам ён прысвечаны мастацкай выставе «Ад Лісабона праз Мінск да Уладзівастока».
  • Current Music: Eizva–Дзень адзінства
Постмадэрнізм

“Летувісы” і Ластоўскі: Чаму Власт вярнуўся ў БССР?

no title

Часам у мяне пытаюцца, чаму перастаў пісаць для “Грабляў гісторыі” тэксты. Насамрэч не перастаў. Проста колькасць герояў і тэмаў, якія мне цікавыя на дадзены момант, вельмі звузілася. Прасцей кажучы, мяне захапляе беларусізацыя і ўсё, што з ёй звязанае, а таксама Якуб Колас, Максім Танк, Вацлаў Ластоўскі ды ягоны савецкі двайнік – Язэп Дыла. Іншыя героі нашай гісторыі застаюцца ўбаку. Спадзяюся, ва ўсіх астатніх знойдуцца свае аматары, якія будуць пра іх нешта пісаць. Мне ж не хацелася б пісаць увесь час пра адных і тых жа людзей.

90-годдзю вяртання Вацлава Ластоўскага прысвячаецца!:)Collapse )

пісьменнік

Раман “Любіць ноч – права пацукоў” у ТОП-50 беларускіх кніг



На сайце Будзьмы апублікаваны экспертны спіс найбольш знакавых кніг за 500 гадоў беларускага кнігадруку з невялікім каментаром Ціхана Чарнякевіча да кожнай з іх. Трапіў туды і раман “Любіць ноч – права пацукоў” Юрыя Станкевіча:

“Адзіная ў спісе сучасная кніжка прозы сучаснага аўтара. Пераадолела ўсе пакаленні, суполкі, рухі і –ізмы. Трагічныя гісторыі жыцця беларускай правінцыі, на кожнай старонцы якіх чакаеш горшага, але адбываецца ўсё нашмат горш, чым ты мог сабе ўявіць. Ненаіўнае сведчанне пра беларускую рэчаіснасць, што з ружовай стабільнасці можа лёгка ссунуцца ў чорнае бяздонне, дзе спатрэбяцца сіла, пісталет і важкае добрае слова”

Той выпадак, калі ганарышся знаёмствам з аўтарам:)

  • Current Music: Рокаш – Дзеці паўночнага ветру
Постмадэрнізм

У перадачы "Крэўнасць". Працяг



Каму спадабалася ўчорашняя перадача з маім удзелам, можаце паслухаць ейны працяг!
22 студзеня, 16.30, радыё "Беларусь", перадача "Крэўнасць".
Слухаць тут: www.radiobelarus.tvr.by (FM-player)

Раю таксама і надалей сачыць за гэтым праектам. Неўзабаве там маюць з’явіцца вельмі цікавыя госці!
  • Current Music: Pragnavit–Крэўнасць
Мінск

У перадачы "Крэўнасць"



Заўтра, 15 студзеня, у 16.30 мой голас можна будзе пачуць на радыё "Беларусь" у перадачы "Крэўнасць". Пагаварылі пра шмат што. Павінна атрымацца цікава!)

Паслухаць анлайн тут: www.radiobelarus.tvr.by (FM-player)

  • Current Music: Pragnavit–Крэўнасць
Постмадэрнізм

Крэскі жыцця #6


Трапіў нарэшце ў рукі снежаньскі нумар "Маладосці" з маім тэкстам пра дабрачыннасць. Ёсць там і пра фанаў Дынама і іх штогадовую акцыю)
  • Current Music: Beogradski Sindikat–Za Sve Moje Ljude
Постмадэрнізм

Рубрыка "Пра нас пішуць"

rcdm.jpg

На трыбуне ў артыкуле пра Ганчарэнку і фанаў ЦСКА згадалі наш рэгбійны клуб "Дынама Менск":

"Кроме того, фанаты ЦСКА пропагандируют и другой силовой вид спорта – регби. У них есть свой регбийный клуб, который участвует в чемпионате Москвы. В этом году армейцы также организовали свой турнир по регби «Кубок славянского единства», в котором помимо московских коллективов принял участие регбийный клуб «Динамо-Минск» (да-да, у динамовцев тоже есть свой регбийный клуб)."
  • Current Music: Красные Звёзды и Яна Старцева – Олимпиада