Вершнік

Перадпрэм'ерны паказ фільма "Шторм: палаючы лiст"

Пабываў на перадпрэм'ерным паказе галандскага фільма "Шторм: палаючы лiст", які ўпершыню выйшаў у шырокі пракат у беларускай агучцы. Што магу сказаць: падзея сапраўды для Беларусі эпахальная. Ну і фільм канешне ж таксама. Самога Лютэра ў ім амаль няма – літаральна колькі хвілінаў на пачатку. Але ягоным духам прасякнута ўся стужка. Асноўны лейтматыў – паўстанне супраць інквізіцыі. На другім плане бачым пратэст супраць індульгенцыяў – менавіта з гэтага і пачалася царкоўная рэвалюцыя Лютэра. Сама стужка напоўніцу звязана з друкарскай справай, таму выбар перакладчыкаў не выклікае здзіўлення.

Вынік: ісці варта, можна з дзецьмі. Кіно, дзе ў галоўных ролях дзеці заўжды цікавае ім.

пісьменнік

Крэскі жыцця #15: Love is...



У гэты дзень адна дзяўчына сказала мне, што "не будзе сустракацца больш месяца ні з кім". Дзесяць год пераконваю яе ў адваротным.

Love is...– гэта калі вы траціну жыцця разам!

Дарэчы, для вераснёўскага нумару “Маладосці” я напісаў крыху пра нашу лавсторы. Можна лічыць гэта анонсам.
Гладыятар

VKL3D.com


Пабываў учора на прэзентацыі арт-праекта VKL3D.com у Нацыянальным гістарычным музеі, дзе былі прадстаўлены 3D-рэканструкцыі Гальшанскага і Крэўскага замкаў.
Хай сабе і ў лічбе, але наша спадчына будзе жыць цяпер вечна!:)
  • Current Music: Крывакрыж - Гальшанская
пісьменнік

Крэскі жыцця #14

  • Current Music: Камаедзiца – Беларуская песьня
Постмадэрнізм

Крэскі жыцця #13



Ліхтар, які вісіць на рагу вуліцы

Я люблю юбілеі, але не свае. Мне вельмі падабаецца шырокі размах! Сёлета гораду, у якім я нарадзіўся і вырас, спаўняецца 950 гадоў, а футбольнаму клубу, колерам якога я адданы, — 90 гадоў. Мне ж стукнула ўсяго толькі 30.

Read more...Collapse )


zviazda.by

  • Current Music: Черная Экономика - Оборванцы